Да новых вяршынь!

Date 15.03.2022 Man
Comment 1075
Дар'я Клімашонок і Станіслаў Ліпень

Поўным трыумфам для бярэзінскай дзятвы і педагогаў завяршыўся другі этап адкрытага фестывалю для дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў "Я - даследчык" Мінскай вобласці.

 Адразу шэсць даследчых работ выйшлі ў фінал спаборніцтваў. А гэта было вельмі і вельмі няпроста, бо на абласны этап 195 вучняў прадставілі 175 работ даследчага характару ў намінацыях "Бюро знаходак", "Мая радзіма - Беларусь", "Гуманітарныя веды", Дзіця і прырода" , "Незвычайнае ў звычайным"

- Калі я даведалася аб гэтым, - прызнаецца намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч, - у рэшце рэшт даследчы талент нашых дзяцей быў заўважаны, а намаганні выхавальнікаў і настаўнікаў мелі свой плён. Думаю, што гэты бліскучы поспех стане пуцяводнай зоркай на шляху да будучых яшчэ больш значных перамог.

У ганаровым спісе лепшых даследчыкаў Давід Смалякоў з дзіцячага садка № 4, Ульяна Богнат з ДУА "Паплаўскі ВПК дзіцячы садок - сярэдняя школа", Уладзімір Казлоў з дзіцячага садка №8 і яшчэ група вучняў пачатковай школы №1 - Дар'я Клімашонок і Станіслаў Ліпень, Аліна Хадаронак і Ілья Міхайлоўскі, Яўгенія Шпак.

- Поспех гэтых дзяцей цалкам заслужаны, - падкрэслівае Ала Сяргееўна, - бо ў некаторых, нягледзячы на малы ўзрост, ужо маецца пэўны вопыт даследаванняў, ды і настаўнікі шчодра адораны здольнасцю настройваць вучняў лагічна разважаць і думаць, рабіць высновы і адстойваць свае меркаванні.

Словы Алы Петруковіч пацвярджаюць тэмы, якія выбраны для даследаванняў. Так, Давід Смалякоў высвятляў, ці могуць цені рухацца, Ульяну Богнат цікавіла, чаму ў труса доўгія вушы, а Уладзіміра Казлова - адкуль бяруцца лужыны і куды яны знікаюць? Ды і вучні пачатковай школы ўразілі глыбінёй і работай з рознымі дакументамі. Так, Аліна Хадаронак і Ілья Міхайлоўскі сваё даследаванне прысвяцілі Году гістарычнай памяці, калі сабралі звесткі аб воінах- афганцах у сваёй рабоце "Ведаць, каб памятаць". Сакрэт дубовых яблыкаў разгадвалі Дар'я Клімашонак і Станіслаў Ліпень. Ды і якая цікавая назва ў работы Яўгеніі Шпак "Гары, гары, мая свечка".

- Шчыра віншую дзяцей і педагогаў з нашым першым значным прарывам у даследчых работах, - гаворыць Ала Сяргееўна, - пераканана, што мы на правільным шляху да будучых вяршынь.

DSC 0074 Шпак Евгения 1

Яўгенія Шпак

DSC 0115 Ходорёнок Алина и Михайловский Илья1сай

Аліна Хадаронак і Ілья Міхайлоўскі

DSC 0030 СмолЕков Давид cfqn

Давід Смалякоў

DSC 0060 о1 Козлов Вова д с 8

Уладзімір Казлоў

IMG 7219 с

 Ульяна Богнат

 

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Кастрычнік 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31