Да поспеху даімчаў “Калядны экспрэс”

Date 15.03.2022 Man
Comment 1106
Да поспеху даімчаў “Калядны экспрэс”

Нядаўна былі абвешчаны ўстановай адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк" вынікі прэстыжнага тэхнічнага рэспубліканскага конкурсу сярод юнакоў і дзяўчат "ТэхнаЕлка".

У пачэсным спісе - У пачэсным спісе - каманда вучняў ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Беразіно" пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Цімафея Татаронка і Марыны Немагай, якая атрымала дыплом І ступені.

Гэты конкурс даўно ўпадабаны школьнікамі за магчымасць прадэманстраваць усім свой творчы пошук, канструктарскае мысленне і канчатковы праграмны прадукт. Аднак сёлета ён сабраў неверагодную колькасць удзельнікаў і творчых работ. Уявіце сабе, у заключным этапе мерапрыемства прынялі ўдзел 60 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 116 устаноў прафесійна тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 113 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы якіх прадставілі аж 607 экспанатаў па наступных намінацыях "Дызайн-елка, "Альтэрнатыўная елка", "Хайтэк-елка", "Рэтра-Елка", "Елка-трансформер", "Калядная кампазіцыя", "Сімвал 2022 года", "Год народнага адзінства", "Мультымедыяелка "Краінай сваёй ганаруся". У якой з гэтых намінацый бярэзінскія вучні сталі пераможцамі?

- Па выніках заключнага этапу сярод каманд мы занялі першае месца ў намінацыі "Калядная кампазіцыя", - тлумачыць педагог, - а калі гаварыць прасцей, да поспеху нас даімчаў "Калядны экспрэс".

Аўтары гэтага каляднага цуда - вучні дзявятага класа Раман Блізнюк і Пётр Руднік.

Яны, як высветлілася, зусім і не чакалі пабачыць сваю каманду ў ліку пераможцаў.

- Мы ўжо з пятага класа займаемся ў гуртку па робататэхніцы, - гаворыць Раман. - Наведваць заняткі вельмі падабаецца, бо тут заўсёды творчая атмасфера, патрабуюцца добрыя навыкі канструявання і праграмавання. А гэта тое, што абавязкова спатрэбіцца ў далейшым, бо мы плануем стаць праграмістамі.

- Праўда, не магу сказаць, што тут у нас усё атрымліваецца з першага разу, - дадае Пётр, - пакарпець і панервавацца даводзіцца шмат. Вы нават не ўяўляце, колькі разоў мы перараблялі і ўдасканальвалі сваю калядную кампазіцыю, бо ёлачка павінна была зіхацець рознакаляровымі агеньчыкамі, а экспрэс з падарункам - надзейна рухацца.

Трэба аддаць належнае, папрацавалі над сваёй работай юнакі шмат і вынікам задаволены.

- Ідэя прыйшла практычна адразу, а вось выраблялі мы яе даволі доўга, - расказвае педагог, - ды і вынік парадаваў. А перамога абавязкова натхніць на новыя адкрыцці, бо ў нашай каманды нямала крэатыўных ідэй і таленавітых юнакоў.

IMG 0235 1с

Цімафей Татаронак

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Івана ЖУКОЎСКАГА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31