Жанчына ў свой час слаўна працавала ў гаспадарцы даяркай, і за сваю старанную шматгадовую працу была адзначана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “Ветэран труда” і іншымі шматлікімі ўзнагародамі.
Родам Зінаіда Нікіфараўна з вёскі Неганічы. Нарадзілася яна ў мнагадзетнай сям’і, у святочны дзень – Дзень абаронцаў Айчыны – 23 лютага...
З пяцярых дзяцей пасля вайны ў жывых засталіся толькі яна і брат...
Пра яе лёс, яе нястомныя працавітыя рукі і працоўныя перамогі можна было б распавядаць доўга...
З юбілеем слаўную жанчыну він-шавалі не толькі родныя і блізкія, сын і дачка, унукі і праўнукі, з гэтай нагоды да яе завітала дэлегацыя Бярэзінскага райвыканкама і сельгасфіліяла “Здравушка-агра”.
Са шчырымі словамі віншаванняў Зінаідзе Нікіфараўне ўручылі Падзячны ліст і падарункі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Карына Аруцюнян, старшыня раённага савета ветэранаў Анатолій Зябко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сельгасфіліяла “Здравушка-агра” Святлана Палянская.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.