Упарадкавалі тэрыторыю святой крыніцы ў Крупе

Date 18.03.2022 Man
Comment 1196
Упарадкавалі тэрыторыю святой крыніцы ў Крупе

З натхненнем і бадзёрым настроем папрацавалі сёння прафсаюзныя актывісты Бярэзіншчыны на тэрыторыі святой крыніцы ў вёсцы Крупа.

Было прыбрана смецце і апалае лісце, пачышчаны сцежкі. Жадаючыя прама на месцы маглі пачаставацца крынічнай вадой і набраць з сабою ў слоікі і каністры.

Варта нагадаць, што крыніца вядомая са старадаўніх часоў, калі тут, на мяжы раёнаў размяшчаўся панскі маёнтак. Мясцовыя старажылы сведчылі, што вадою з крыніцы вылечваліся ад вочных, страўнікавых і дзіцячых хвароб. Не згубіла крыніца сваю гаючую моц і па сённяшні дзень.

Ды што там казаць пра мінулае, спецыяльна заведзены журнал водгукаў захоўвае шмат сведчанняў, пакінутых сучаснікамі. Прывяду ў якасці прыкладу ўрыўкі з некалькіх:

“Весной 2014 были обнаружены камни в почках у моей дочери Дарьи… набрали с собой воды из источника. Воду дочь употребляла ежедневно. В течении 2-х недель вышли камни, что подтвердило повторное обследование почек”.

“Зимой 2014 на Крещение мне случилось побывать на источнике в д.Крупа и окунуться. После чего у меня исчез хронический насморк, который сопровождал меня после армии…”

“Искупался в купели. После купания практически никогда не болею простудными заболеваниями”.

“У меня болело плечо… искупалась в купели на день памяти святителя Николая Чудотворца. После этого у меня немного уменшились боли”.

І падобных сведчанняў сабралася ўжо шмат старонак.

 - Стала добрай традыцыяй па некалькі разоў на год збірацца ўсім неабыякавым людзям і наведвацца ў Крупу, каб прыбраць тэрыторыю крыніцы, - пракаментавала старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. – Ну, а сёння, у рамках месячніка па добраўпарадкаванню, адкрылі сезон нашых паездак.

Як адчувалі сябе ўдзельнікі мерапрыемства яскрава сведчаць словы Клаўдзіі Сыраквашка:

- Папрацавала з задавальненнем, ажно спіна змакрэла. Але ж благадаць Божая тут, чыстае неба сёння, цудоўнае надвор’е, настрой выключна вясновы і радасны. Мяркую прыязжаць сюды і надалей, каб і дапамагаць прыбрацца на тэрыторыі, і проста эмацыянальна адпачыць, набрацца сіл.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31