Яго шляхам і пайшоў юнак адразу пасля заканчэння школы, а потым вярнуўся ў родны ўжо калектыў пасля службы ў арміі. Сёння Уладзімір Уладзіміравіч размяняў шосты дзясятак. Але мяняць месца работы не збіраецца.
Яго рэдка калі можна сустрэць на мехдвары ПМС – толькі ўранні, да адпраўкі на аб’ект, ды пасля вяртання з месца работы, а гэта далёка не 17 гадзін. Участак прыкладання сіл у механізатара вельмі адказны, спецыялістаў, падобных яму, няшмат. Ён – машыніст магутнага бульдозера на гусенічным хаду, трактара, які сёння рэдка дзе сустрэнеш.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.