Гэтую праграму муляр ПМК-182 Віктар Навіцкі выканаў з лішкам на некалькі пакаленняў наперад, бо ў яго паслужным спіску новабудоўляў за 35 гадоў работы па выбранай у маладосці спецыяльнасці – не пералічыць. З яго ўдзелам узводзіліся і жылыя дамы, і вытворчыя, і сацыяльныя аб’екты. Майстэрства, навыкі і высокая адказнасць заўсёды вызначалі Віктара Міхайлавіча і ўсіх членаў брыгады муляраў, якой ён кіруе.
Адным з апошніх аб’ектаў на Бярэзіншчыне, дзе была задзейнічана брыгада, з’яўлялася шматпавярхоўка, якая знаходзіцца каля школы мастацтваў на вуліцы Марыі Рамановіч.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.