Яго працоўны стаж у лясной галіне складае больш за 2 дзесяцігоддзі. Андрэй Мікалаевіч абслугоўвае два ўчасткі - №12 плошчай 883,2 гектара і №13 плошчай 885 гектараў.
- Адлегласці прыходзіцца адольваць вялікія, ад вёскі Прыцерпы да Топаля, - гаворыць Андрэй Мікалаевіч, - але дапамагае веласіпед і мотаблок. Работы ў лесе хапае заўсёды. Зараз займаюся высечкамі, штодзень з пілой... Раней нарыхтоўваў насенне бярозы (здаў летась 2 кг, планавае заданне выканаў), яшчэ насенне ліпы збіраем, ясеня, клёна, складана з насеннем дуба – жалудоў шмат чарвівых... А хутка на парадку дня будуць пасадкі, звычайна садзім сасну, елку, радзей дуб.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.