Працуе ў сельгасфіліяле “Здравушка-агра”, на МТЗ. Стаж яго работы значны, ды і вопыт вялікі. Таму і слыве Андрэй Анатольевіч адказным, талковым і старанным работнікам. Яго заслугі прызнаюць не толькі калегі, але і кіраўніцтва філіяла, якое не першы раз вылучае яго ад калектыву на ўрачыстае ўшанаванне. Ды і каго, як не Чыстап’яна?
Без яго на новінскіх і паплаўскіх палетках не абыходзіцца ніводная сельскагаспадарчая кармавая кампанія. Гэта яго трактар з ранняй вясны да самай позняй восені абуджае спакой навакольных вёсак.
Сакрэтам і галоўнай умовай свайго поспеху Андрэй Анатольевіч называе саму працу: каб быць перадавіком, трэба найперш працаваць.
Не гнацца за лепшым, лягчэйшым, больш выгадным ці выйгрышным, а ісці і працаваць, добра, якасна, сумленна. Тады і поспех будзе, прызнанне і павага.
Таму на працы ён выдатны механізатар, які шчыруе да сёмага поту, а дома клапатлівы і пяшчотны бацька семярых дзяцей, чацвёра з якіх яшчэ малыя, дзятва. Яны ж так ганарацца сваім татам!
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.