Майстар на ўсе рукі

Date 22.03.2022 Man
Comment 1119
Майстар на ўсе рукі

Загадчыца СялІбскага сельскага клуба-бібліятэкі Наталля Заікіна – майстар на ўсе рукі: і на сцэне, і ў полі, і на выдачы кніжак.

А яшчэ яна спраўны кулінар. Магчыма, усім у раёне вядомы смак яе бліноў і пірагоў, якімі яна шчыра частуе людзей на святах!

У сферы культуры Наталля Мікалаеўна вельмі даўно. За гэты час назапасіла і прафесійны вопыт, і працоўную хватку, і ўменне зацікавіць аўдыторыю вясёлым канцэртам, відовішчным тэатралізаваным прадстаўленнем. Загадчык клуба і паралельна бібліятэкар, яна выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, займаецца з дзецьмі, падлеткамі, праводзіць з імі шматлікія гульні. А таксама збірае вакол сябе такіх жа апантаных, захопленых людзей і перадае па духоўным ланцужку трады-цыі, звычаі, абраднасць роднага краю, сваёй вёскі, зберагаючы ўнікальныя прыклады культурнай Бацькаўшчыны, яе аўтэнтычнасць і каштоўную беларускую спадчыну.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Дык каго, як не Чыстап’яна? Жыць і радавацца »
« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31