- Першым месцам працы для мяне стаў Бярэзінскі спіртзавод, - гаворыць Тамара Яўгенаўна. – Потым, пасля замужжа, давялося пераехаць у г. Барысаў.
Муж Юрый Андрэевіч шчыраваў вадзіцелем, заўчасна пайшоў з жыцця, ён быў у ліку першых, хто ліквідаваў наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Пасля пахавання мужа Тамара Яўгенаўна вярнулася ў Беразіно, у бацькоўскую кватэру. Уладкавалася апаратчыкам вырошчвання дражджэй участка вытворчасці спірту (г. Беразіно) вытворчага цэха №8 (г.л.Урэчча) ААТ “МІНСК КРЫШТАЛЬ” – упраўляючая кампанія холдынга “МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП”. Сына Яўгена давялося гадаваць і вучыць адной. А зараз прыйшоў час ганарыцца сваім сынам (Яўген атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі), радавацца чатыром унукам.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.