Як паведаміў галоўны аграном ААТ "Багушэвічы" Іван Тарасенка, тут ужо з 13 сакавіка распачалі падсеў па азімым жыце чырвонай канюшыны на плошчы 60 гектараў, 150 гектараў люцэрны і іншай кармавой сумесі. Выконвае гэтыя работы адзін з вопытных механізатараў гаспадаркі Уладзімір Лепяшко.
– Спачатку працавалі з 11 гадзін раніцы, – гаворыць механізатар, – а зараз па меры пацяплення ўжо з 7 гадзін раніцы. На сённяшні дзень я на сваім магутным энерганасычаным трактары ўжо падсеяў практычна 300 гектараў. Працую без аўралу і спешкі, бо да пачатку сяўбы яравых культур яшчэ ёсць час. Вясновае надвор’е – рэч непрадказальная, ды і зямлі-матухне патрэбна падрыхтавацца і цяпло назапасіць для насення!
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ,