У той дзень мы пабывалі ў дзясятку дамоў і пераканаліся ў тым, што тут берагуць сваё жыццё і маёмасць не на словах. Нормы супрацьпажарнай бяспекі тут захоўваюцца належным чынам. Калі ж і выяўляліся асобныя заўвагі, то былі яны дробнымі і лёгкавыковаемымі: устанавіць крышку на размеркавальную каробку правадоў, ачысціць праводку ад шпалераў, падправіць дзверцы ў пячной топцы, памяняць сілкаванне ў пажарным апавяшчальніку… Адзін з такіх апаратаў члены рэйдавай устанавілі прама ў ходзе візіту, калі выявілі, што ў доме знаходзіцца пажылая жанчына – інвалід першай групы.
Парадавала і тое, што з пачаткам вясны многія сяльчане прыступілі да арганізацыі рамонту – перакладкі печаў, замене электраправодкі, наогул добраўпарадкаванні свайго жылля. Фактаў і слядоў выпальвання травы на караню мы нідзе не сустрэлі, што таксама гаворыць на карысць жыхароў Аўгустова.
На жаль, хто ж аказаўся падпальшчыкам травы на полі і арганізатарам пажару, нам так выявіць не ўдалося.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.