Пінеткі – радзільнаму аддзяленню

Date 16.05.2022 Man
Comment 1592
Пінеткі – радзільнаму аддзяленню

У госці ў радзільнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ завіталі дырэктар Бярэзінскага цэнтра рамёстваў Іна Хвашчэўская і метадыст народнага клуба майстроў Валянціна Пытляк. З падарункамі – дзіцячымі пінеткамі ручнога вязання.

- Сёлета ў лютым у Цэнтры рамёстваў праводзіўся конкурс ручнога вязання, - тлумачыць Іна Валянцінаўна. – У ім прынялі ўдзел 26 майстроў Бярэзіншчыны, якія вязалі дзіцячыя пінеткі. Была мэта – вырабы перадаць немаўляткам у радзільнае аддзяленне. Аднак з-за чарговай хвалі каранавіруснай інфекцыі ў той час гэта зрабіць не змаглі. Таму перадаём зараз. Якраз вельмі сімвалічна – дзень амаль супаў з міжнародным Днём сям’і. Спадзяёмся, што з нашымі падарункамі будучым нованароджаным перададуцца любоў і цеплыня, з якой майстры стваралі свае вырабы.

Ад сябе дадам, што медперсанал радзільнага аддзялення сустрэў гасцей з радасцю і ўсе засталіся вельмі задаволеныя сустрэчай.

Усяго было перададзена 28 пар пінетак.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30