Не так даўно магазін “Кладоўка” з лёгкай рукі дырэктара Бярэзінскага філіяла аблспажыўтаварыства Валянціны Барысевіч карэнным чынам памяняў свой профіль з моманту адкрыцця ў ім секцыі “Гарачы хлеб” па рэалізацыі ўласнай прадукцыі аддзела прамысловасці.
Як паказаў час, эксперымент аказаўся даволі паспяховым. Сёння “Кладоўка” павялічыла аб’ём тавараабароту амаль удвая, а каля 70 працэнтаў рэалізацыі таварнай масы тут складае менавіта хлеба-булачная прадукцыя.
Прагучаўшая ідэя не засталася непачутай. І вось ужо з пачатку мая багатым асартыментам уласнай хлеба-булачнай прадукцыі жыхароў райцэнтра пачаў вітаць магазін “Ля таполі”, што размешчаны на вуліцы Пралетарскай.
- Размяшчэнне аддзела “Гарачы хлеб” менавіта ў гэтай краме лічу апраўданым і выгадным для пакупнікоў, - расказвае Валянціна Барысевіч. – Справа ў тым, што ў гэтым мікрараёне адсутнічаюць магазіны падобнага асартыменту. У іншых гандлёвых пунктах прадстаўлена своеасаблівая “матрыца” са станрадртным наборам прапануемых тавараў, не больш таго. Аналагічная прадукцыя тут адсутнічае. Вось мы і вырашылі задаволіць патрэбу мясцовых жыхароў у гэтай прадукцыі.
Гэтая частка горада – даволі перспектыўная: тут вядзецца індывідуальнае будаўніцтва, размешчаны такія вытворчыя аб’екты, як лясгас і раён газазабеспячэння, працаўнікам якіх, думаю, прыйдзецца да спадбы магазін у крокавай даступнасці. А працуе ён у даволі зручны час - з 11 да 19 гадзін, калі затаварыцца можна будзе і ў абудзены перапынак, і пасля завяршэння рабочага дня. Вельмі спадзяёмся на тое, што гандаль будзе весціся бойка, а пакупнікі будуць задаволены прапануемым таварам (яго асартымент будзем рэгуляваць у залежнасці ад запытаў і пажаданняў). Менавіта на вырашэнне такой задачы і нацэлена наша новаўвядзенне.
Магазін “Ля таполі”.
- Мы маем даволі вялікі асартымент прадукцыі, - уступае ў гутарку начальнік аддзела прамысловасці Бярэзінскага філіяла аблспажыўтаварыства Іна Хендогая. – Адных толькі хлебабулачных вырабаў у нас налічваецца парадку 25 найменняў. Гэта здобна-булачныя і ржаныя хлябы, подавыя хлябы, нарэзкі. Дадайце сюды яшчэ каля 80 відаў кандытарскіх вырабаў, у ліку якіх больш дзясятка – торты, у ліку якіх такія папулярныя ўбярэзінцаў,як “Казка”,”Ленінградскі”, палоска “Сметанковая”, палоска “Ласунак”… Ёсць у нас і шмат відаў дробнай прадукцыі – булачак, пірожных, пячэння і г.д.
Прычым, улічыце тую акалічнасць, што пераважная большасць усёй нашай прадукцыі з’яўляецца натуральнай і не ўтрымлівае дабавак. А гэта сёння вельмі цэніцца. Так што радаваць пакупнікоў нам ёсць чым і забяспечваць іх густ багатым асартыментам тавараў - па сілах.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.