Пераможцы віктарыны

Date 23.05.2022 Man
Comment 1215
Пераможцы віктарыны

Падведзены вынікі віктарыны “Не пакідайце дзяцей адных”, арганізаванай раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях и раённай газеты у рамках аднайменнай прафілактычнай акцыі.

Віктарына насіла сямейны характар, бо ў сваёй пераважнасці яе пытанні былі разлічаны на дзяцей, хаця і без дапамогі бацькоў тут было не абысціся. Найбольш кемлівыя, настойлівыя і рашучыя ўдзельнікі сёння атрымалі за сваю цікавасць і правільныя адказы на ўсе 12 пытанняў граматы і падарункі з рук начальніка РАНС Мікалая Андрыевіча. А галоўны рэдактар газеты “Бярэзінская панарама” Юлія Букель уручыла юным знаўцам  правіл пажарнай бяспекі ў якасці заахвочвання падпісныя квітанцыі на “Бярэзинскую панараму”.

Пераможцамі віктарыны прызнаны вучні гарадскіх школ Мацвей Ладуцька, Данііл Драздоўскі, Аліса Насульская і Ангеліна Андронава. Як прызналіся самі рабяты, у падобнай віктарыне яны прымалі ўдзел упершыню, былі вельмі ўдзячны сваім бацькам за дапамогу ў пошуку правільных пытанняў і рады, што іх намаганні аказаліся недарэмнымі і атрымалі высокую ацэнку.

Анатоль ПАЛЫНСКІ,

Фота аўтара.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30