Дзяцей пакінуць без нагляду?.. Нельга!

Date 25.05.2022 Man
Comment 1235
Дзяцей пакінуць без нагляду?.. Нельга!
“Не пакідайце дзяцей без нагляду!” – напаміналі ўдзельнікам аднайменнай акцыі ратавальнікі Бярэзіншчыны. Чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі прайшло на адкрытай пляцоўцы ля ДУА “Пачатковая школа №1 г.Беразіно”. Месца для правядзення выбранае не выпадкова: у абедзенны час дзясяткі бацькоў забіраюць дзяцей пасля ўрокаў, таму есць выдатная магчымасць пагаварыць з дарослымі наконт бяспекі іх дзяцей у перыяд канікулаў. Дапамагалі правядзенню акцыі юныя ратавальнікі з клуба “Сірэна” і кіраўнік клуба Ірына Рыгораўна Осіпава. 
Дарослым і дзецям прапанавалі гульні, падчас якіх можна было і “патэлефанаваць” у службу ратавання, і бяспечна “сабрацца” ў лес, і назваць словы з пераблытанымі літарамі, і знайсці парушэнні правілаў бяспекі ў доме. Дзеці атрымлівалі ў падарунак размалеўкі і флікеры, дарослыя – буклеты “Не пакідайце дзяцей адных!” і “Бяспечная эвакуацыя”. Да таго ж, кожнае дзіця атрымала флаер, які расказвае пра конкурсы часопіса “Юны выратавальнік” і заахвачвае стаць пастаяннымі падпісчыкамі, каб штомесячна знаходзіць у сваёй паштовай скрыні яркае, цікавае і карыснае выданне.

Напамінаем усім бацькам: гульні дашкольнікаў нельга пакідаць без увагі літаральна ні на хвіліну. З больш дарослымі дзецьмі неабходна пастаянна падтрымліваць сувязь і штодзённа вучыць іх мерам бяспекі, падтрымліваючы словы ўласным прыкладам. Беражыце дзяцей!

 Ольга Данейко

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30