І сёння, напярэдадні прафесійнага свята – Дня спажыўкааперацыі Рэспублікі Беларусь, яму ізноў прысвоена першае месца ў вобласці па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2021 год. Сваю марку калектыў трымае годна і, як бачым, пазіцый не здае, нягледзячы на існуючыя праблемы, вялікую канкурэнцыю і скарачэнне аб’ёмаў рэалізацыі тавараў.
Пра поспехі калектыву расказвае дырэктар Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажыўта-варыства Валянціна Барысевіч:
- Наша задача сёння намнога больш шырокая, чым выключна гандаль. Акрамя яго, мы займаемся грамадскім харчаваннем, выпускам уласнай прадукцыі, нарыхтоўкамі, дастаўляем тавары па аддаленых населеных пунктах і аказваем некаторыя бытавыя паслугі. І кожны з напрамкаў дзейнасці складае канчатковы поспех усяго калектыву. А ён, хачу адзначыць, у нас працавіты і творчы, кожны чалавек заслугоўвае толькі самых найлепшых слоў. У ім аб’яднаны 420 чалавек не толькі Бярэзінскага, але і Барысаўскага і Чэрвеньскага раёнаў, якія таксама з’яўляюцца зонай нашай дзейнасці.
У гандлі мы імкнёмся да пашырэння прапануемага пакупнікам асартыменту, захоўваем свой сацыяльны статус, прымаем удзел у шматлікіх раённых мерапрыемствах. Больш шырока пачалі займацца рэалізацыяй прадукцыі ўласнай вытворчасці праз свае гандлёвыя пункты ў г. Беразіно. Так, яшчэ летась у магазіне “Кладоўка” быў акрыты аддзел гарачага хлеба, які паспеў станоўча сябе зарэкамендаваць у насельніцтва, а сёлета такі ж аддзел быў створаны і ў магазіне “Ля таполі”.
Старшыня прафкама філіяла Алеся Несцяровіч у час атрымання граматы абласнога камітэта галіновага прафсаюза
Рэалізуецца тут хлебабулачная прадукцыя нашага хлебазавода. Яе асартымент неўзабаве павінен набыць новы ўзровень, ды і якасць таксама. Садзейнічаць таму стане праведзеная на прадпрыемстве рэканструкцыя, на якую выдаткавана больш як на 300 тысяч рублёў і набыццё новага тэхналагічнага абсталявання, у прыватнасці, хлебапякарнай печы, адсадачнай машыны і г. д. Але і без таго прадукцыя прадпрыемства карыстаецца вялікай папулярнасцю ў спажыўцоў не толькі Бярэзіншчыны, але і Мінскага і Крупскага раёнаў, куды рэгулярна трапляе ў продаж. Рэалізуецца яна і ў іншых гандлёвых сетках – “Еўраопце”, “Дабраноме”, “Трыа” і г.д. Дарэчы, сёлета нашы хлебапёкі адзначаюць 50-гадовы юбілей з часу стварэння прадпрыемства.
У плане работы аддзе-ла нарыхтовак таксама ёсць добрыя перспектывы. І гэта датычыцца не толькі фарміравання стабілізацыйнага фонду. Бярэзіншчына з’яўляецца рэсурсным раёнам, багатым на дары прыроды, у прыватнасці, на чарніцы. Для павелічэння аб’ёмаў яе нарыхтоўкі, якаснага захоўвання і далейшай рэалізацыі мы набылі летась камеру шокавай замарозкі. А гэта дае больш шырокія магчымасці пастаўляць чарніцы на экспарт (у нас ёсць дагавор на яе прамую пастаўку ў Расію). Так што нас чакае гарачая пара, якая прадоўжыцца аж да кастрычніка.
Ала Чэрнікава
Не менш напружанай будзе яна ў гэты час і для работнікаў аўтамагазінаў у сувязі з павелічэннем колькасці жыхароў сельскай мясцовасці. Нагадаю, што 10 існуючых аўталавак сёння абслугоўваюць больш за трыста вёсак. І ў гэтым добра праглядваецца сацыяльная роля работы сістэмы спажыўкааперацыі. Назіраецца яна і ў тым, што ўсе гандлёвыя пункты спажыўкааперацыі (у тым ліку на сяле і аўталаўкі) захоўваюць устаноўленую раней 10-працэнтную скідку на істотную групу сацыяльна значымых тавараў.
- Гандаль у нашым раёне развіваецца вельмі шпарка, як ні адзін іншы від дзейнасці, – дадае Валянціна Іванаўна. На-зіраецца нават лішак гандлёвых плошчаў і пунктаў. Зразумела, што пры такой канкурэнцыі нам нерэальна нарошчваць аб’ёмы тавараабароту. Таму наша далейшае развіццё павінна весціся за кошт вытворчых сфер дзейнасці і іх умацавання, што дазволіць працаваць нам без страт і ў будучым.
Прадавец аўтамагазіна Валянціна Дзенісевіч
Дададзім, што напярэдадні свята В. Барысевіч была ўдастоена нагруднага знака “Выдатнік спажывецкай кааперацыі Беларусі”, а начальнік аддзела па нарыхтоўках сельгаспрадуктаў і сыравіны Ала Чэрнікава знакам “30 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі”. У ліку тых, хто адзначаны граматамі Белкаапсаюза, галоўны бухгалтар філіяла Ганна Несцяровіч, прадавец магазіна в. Брадзец Алена Стасевіч, вадзіцель Сяргей Карповіч. Высока адзначаны ўклад у агульную справу таксама раённымі выканаўчымі камітэтамі, абласным спажывецкім таварыствам і адміністрацыяй самога філіяла.
Ганна Несцяровіч
Повар кафэ "Івушка"Надзея Дубовік
*Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.