Крэатыўны бібліятэкар

Date 02.07.2022 Man
Comment 1103
Крэатыўны бібліятэкар

У Беразіно мала знойдзецца людзей, якія не ведалі б гэтую няўрымслівую і заўсёды адкрытую для дыялогу жанчыну. Сваёй энергетыкай яна заражае любога і кожнага, а адданасць сваёй справе і любоў да ўзнёслага ёю ўзведзены у ранг абсалюта.

Для тых, каму невядомая гэтая кабета, прадстаўляем: Тамара Мікалаеўна Круталевіч, загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці дзяржаўнай установы культуры “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”.

А за 40 гадоў, што працуе яна ў бібліятэчнай сістэме, стала не толькі актыўным прапагандыстам кнігі, роднай культуры, бярэзінскай спадчыны, але і аўтарам многіх цікавых праектаў духоўна-маральнай накіраванасці. Сустрэчы Т. Круталевіч з прадстаўнікамі любой групы насельніцтва – ці то школьнікі, інваліды, пенсіянеры або працаўнікі розных галін вытворчасці – нікога не пакідаюць раўнадушным да выбранай ёю актуальнай тэмы сацыялізацыі ў грамадстве, памяці пра свае карані, любові да роднай мовы…

Асаблівая тэма Т. Круталевіч – краязнаўства. Ужо больш трыццаці гадоў біблітэкары раёна вядуць актыўны пошук звестак пра гісторыю раёна, яго цікавых людзей, тапаніміку, паданні, назапасілі нямала ўспамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, карпатліва захоўваюць сабраную інфармацыю і дзеляцца ёю з усімі жадаючымі. Цэнтральнай фігурай гэтай дзейнасці з’яўляецца зноў жа Тамара Мікалаеўна. Частка сабраных матэрыялаў стала асновай інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра, які адкрыўся ў бібліятэцы пасля капітальнага рамонту будынка. Заходзьце, вывучайце, далучайцеся да духоўнага адраджэння і сваёй гісторыі.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31