Марыя – зорачка Бярэзіншчыны

Date 02.07.2022 Man
Comment 506
Марыя – зорачка Бярэзіншчыны

Упэўнена, Марыю Жолудзеву, вучаніцу гімназіі добра ведаюць у нашым раёне, ды і не толькі, а нават далёка за межамі Беларусі. Яна сапраўдная зорачка бярэзінскага раёна!

 

Усё жыццё Марыі цесна звязана з творчасцю. Яна іграе на фартэпіяна і гітары, піша вершы і апавяданні, спявае, удзельнічае ў конкурсах.

Марыя не раз станавілася ўладальніцай гран-пры і лаўрэатам міжнародных вакальных конкурсаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Гэты год не стаў выключэннем: два званні лаўрэата міжнародных конкурсаў і перамога ў абласным этапе конкурсу юных журналістаў "Залатое пяро" "Белай Русі".

Дарэчы, Марыя ў гэтым навучальным годзе двойчы прызёр другога этапу алімпіяд па англійскай мове і хіміі…

Як бачым, дзяўчына не толькі таленавітая ў творчасці, але і з дакладнымі школьнымі прадметамі спраўляецца на выдатна.

– Як усё паспяваю? Проста люблю тое, чым займаюся! Таму ўсё і атрымліваецца, – заўважае Марыя. – А яшчэ ва ўсіх маіх пачынаннях, захапленнях мяне падтрымлівае сям’я. Іх падтрымка – гэта таксама стымул імкнуцца рабіць усё на выдатна. Ды і, ведаеце, я не люблю сядзець на адным месцы. Мне пастаянна патрэбна чымсьці займацца: спяваць, танцаваць, пісаць… Іначай – будзе сумна і нецікава жыць!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31