А вам спадабаўся “Славянскі базар у Віцебску”?

Date 18.07.2022 Man
Comment 824
А вам спадабаўся “Славянскі базар у Віцебску”?

Днямі ў Віцебску адбыўся традыцыйны “Славянскі базар”, знакавая ў сацыяльна-культурным жыцці Беларусі падзея, якая збірае вакол сябе шмат гасцей не толькі з нашай краіны, але і з замежжа.

Наведаліся на фестываль і бярэзінцы, ды з нагоды паездкі падзяліліся ўражаннямі.

 

Настасся КРЫВЕЛЬ:

- Нам усім вельмі спадабалася паездка на “Славянскі базар” у Віцебск. Спачатку ідэю з’ездзіць на славянскі падала матуля, а потым, пазнаёміўшыся з рэкламнымі матэрыяламі знакамітага фестывалю, прапанову падхапілі падахпіла і сятра. І вось 15 ліпеня выбраліся ў дарогу усёй нашай кампаніяй.

Па прыбыццю нас сустрэў яркі, бліскучы ва ўсіх сэнсах Віцебск. Некалькі гадзін да пачатку канцэртнай праграмы мы гулялі па прыгожых і чароўных вулках гэтага старажытнага, гістарычна важнага, беларускага горада, які даў свету вядомых мастакоў, сусветнавядомых творчых людзей. Асаблівае ўражанне надаў горад майстроў, у якім былі прадстаўлены са сваімі працамі звыш двухсот рамеснікаў нашай краіны.

Калі ж пачаўся канцэрт хітоў 80-х і 2000-х гадоў, мы нібыта ўсе апынуліся ў тым далёкім часе. Выступалі такія вядомыя гурты як “На-на”, “Божая кароўка”, легендарныя айчынныя “Песняры” і “Верасы”, а таксама замежныя “Арабескі”, “Брэд Бойс Блю” і шмат іншых вядомых выканаўцаў, якія падарылі слухачам чароўны вечар і напоўніў усіх прысутных незабыўнымі ўражаннямі. Два з паловай гадзіны праляцелі на адным дыханні, амаль ігненна. І мы шчыра спадзяёмся, што ў наступным годзе ў нас таксама будзе магчымасць наведацца на гэты цудоўны фестываль і парадавацца цудоўным спевам і выдатнаму выкананню вядомых артыстаў.

 

Наталля БАЛОТКІНА:

- У Віцебск наведалася ўпершыню. Наведаліся на фестываль вялікай камандай Бярэзінскай ЦРБ. Сказаць, што Віцебск уразіў, гэта нічога не сказаць, бо мы проста ўсе былі ў захапленні. Вельмі спрыяла душэўнаму настрою атмасфера свята.

Зачаравала выстава народнай творчасці, гэта так незвычайна – убачыць адразу такую вялікую колькасць народных майстроў.

Таксама спадабалася рэтра канцэрт-дыскатэка, праграму якой склалі хіты 80-2000-х. Проста хацелася танцаваць на месцы без супыну.

Лічу, што паездкі на “Славянскі базар” могуць стаць добрай традыцыяй нашага працоўнага калектыва. Мае калегі рады падтрымаць гэтую ідэю!

 

Дар’я САДОЎНІКАВА з дачкой Сафіяй:

 

- Асабіста мы з дачкой Сафіяй ужо трэці раз запар пабывалі на фестывалі. Наогул любім падарожнічаць, бываць на незвычайных святочных мерапрыемствах, а паездка на фестываль цудоўная нагода выбрацца ў адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі.

Танцавальная атмасфера рэтра-дыскатэкі не давала магчымасці абыякава сядзець. Людзі вакол весяліліся, радаваліся і былі шчаслівымі, і я разам з усімі.

Мы былі на канцэрце, дзе выступала наша Ганна Трубецкая маладая выканаўца. Уразіла! Такі прыгожы голас! Прыемна, што менавіта яна стала пераможцам конкурса маладых выканаўцаў. Ганарымся!

Дзве з паловай гадзіны праляцела ў адзін міг. Так і хочацца сказаць, шкада, што фестываль праводзіцца толькі адзін раз у год. Мяркуем прытрымлівацца традыцыі наведвацца на “Славянскі базар” і далей!

 

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31