Ацяпляльны сезон пачынаецца з 19 верасня

Date 19.09.2022 Man
Comment 1173
Ацяпляльны сезон пачынаецца з 19 верасня

19 верасня 2022 года раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “Аб пачатку ацяпляльнага перыяду і ўключэнні сістэм ацяплення”.

Названае рашэнне прынята на падставе пунктаў 41 і 42 Правілаў падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2020 г., №286, рашэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 верасня 2022 г., №828 “Аб пачатку ацяпляльнага сезона”.

Рашэннем прадугледжана ацяпляльны перыяд 2022/2023 гг. пачаць 19 верасня 2022 года. Уключэнне сістэм ацяплення на ўсёй тэрыторыі Бярэзінскага раёна будзе ажыццяўляцца ў наступнай паслядоўнасці:

1-ая чарга – дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён плюс 10 градусаў Цэльсія і ніжэй;

2-ая чарга – жылыя дамы, гасцініцы, інтэрнаты, навучальныя ўстановы  – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён плюс 8 градусаў Цэльсія і ніжэй;

3-яя чарга –грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб’екты – па ўзгадненні з энергазберагаючай арганізацыяй пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці або акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд указаных аб’ектаў, зарэгістраваных у арганізацыі Дзяржэнерганагляду, і пасля ўключэння ацяплення жылых дамоў.

Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены на намеснікаў старшыні раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30