Акцыя завяршылася. Раздаём прызы

Date 11.10.2022 Man
Comment 983
Акцыя завяршылася. Раздаём прызы

Загадчыца рынка УП “Аўтатэхсэрвіс” Марына Мурач ужо не першы год з’яўляецца актыўным памочнікам газеты “Бярэзінская панарама” і кожны раз у час правядзення чарговай падпісной кампаніі яна на добраавотных пачатках становіцца грамадскім распаўсюджвальнікам раёнкі сярод работнікаў рынка. Ды і яны самі праяўляюць жывы інтарэс да нашага выдання, некаторыя стаж падпісчыка вымяраюць дзесяцігоддзямі і не здраджваюць надзейнай крыніцы мясцовых навін, самі звяртаюцца з просьбай аб прадаўжэнні падпіскі.

Як выявілася,  працаўнікі рынку не толькі ўважліва сочаць за публікуемымі на старонках нашай газеты навінамі, а і актыўна далучаюцца да праводзімых рэдакцыяй акцый. Вось і на гэты раз яны (а гэта лічы паўтара дзясятка чалавек) дружна далучыліся да чарговай акцыі сярод падпісчыкаў, якія аформілі падпіску на наша выданне на чацвёрты квартал 2022 года і  прынялі ўдзел у розыгрышы прызоў ад нашых добраахвотных спонсараў. Як паказалі вынікі розыгрышу прызоў, далучыліся яны даволі паспяхова: ажно чатыры чалавекі сталі ўладальнікамі падарункаў.

У ліку шчасліўчыкаў – Ганна Дзярновіч, Ганна Губіч і Святлана Кушнер, якая, як высветлілася, раней таксама станавілася пераможцам розыгрышу прызоў і падарунак ад рэдакцыі атрымала ўжо ў другі раз.  А вось сама галоўны арганізатар падпіскі на рынку Марына Мурач у спіс пераможцаў трапіла ўпершыню, што, несумненна, яе парадавала, як і яе калег па працы.

Паважаныя сябры-падпісчыкі, сачыце за навінамі рэдакцыі і далучайцеся да нашых намі акцый. Трапіць у лік пераможцаў і атрымаць запаветны прыз рэальна кожнаму.

Выпісвайце нашу газету.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30