Прафсаюзы віншуюць матуль

Date 14.10.2022 Man
Comment 995
Прафсаюзы віншуюць матуль

“Павіншуем маму разам!” – пад такой назвай у гандлёвым комплексе “ТриО” прайшло мерапрыемства, праведзенае бярэзінскімі прафсаюзамі ў рамках аднайменнай рэспубліканскай акцыі.

Наведвальнікі магазіна, прадаўцы, і наогул усе жадаючыя мелі магчымасць бясплатна павіншаваць сваіх матуль, напісаўшы адрас на прыгожых святочных паштоўках з вершамі. Варта зазначыць, жадаючых утварылася цэлая чарга.

– Прыемна ўсведамляць, што бярэзінцы шануюць сваіх матуль, жывуць у сэрцах людзей дабрыня, любоў і павага да самага святога, – заўважыла старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. – А значыць, не згаснуць у грамадстве традыцыйныя сямейныя каштоўнасці.

Пакуль Алена Міхайлаўна тлумачыла прысутным сэнс мерапрыемства, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч дапамагала вызначыцца з выбарам паштовак і запоўніць адрасныя бланкі. Дарэчы, выбар паштовак і вершаваных віншавальных слоў на іх уражваў разнастайнасцю і мастацкім густам.

Акрамя мерапрыемства ў “ТриО”, акцыя прайшла і ў прафсаюзных арганізацыях прадпрыемстваў і ўстаноў. Напрыклад, прафсаюзная пярвічка Бярэзінскага філіяла “Здравушка-мілк” актыўна ўключылася ў працэс віншавання матуль.

– Гэта светлае свята – цудоўная нагода яшчэ раз сказаць усім мамам самыя пяшчотныя словы, падзякаваць за любоў і падтрымку, цярпенне і дабрыню, – адзначыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Алена Ермакова. – Работнікі нашай арганізацыі з задавальненнем карыстаюцца прапанаванай магчымасцю павіншаваць мам.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30