Падайце пісьмовую заяву

Date 20.10.2022 Man
Comment 1107
Падайце пісьмовую заяву

У час “прамой тэлефоннай лініі”, якую праводзіў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч, да яго звярнуўся жыхар аграгарадка Багушэвічы Дзмітрый Свірыдовіч па пытанні выкупу дома ў ААТ “Багушэвічы” яго дачкой, мнагадзетнай матуляй. Маўляў, звярталася яна таксама ў сельсавет і райвыканкам, але там садзейнічання не атрымала.

У выніку разбіральніцтва выявілася, што дачка заяўніка Галіна Хадунько разам дачкой, трыма сынамі, унукам і дзвюма ўнучкамі зарэгістравана ў жылым доме агульнай плошчай 147,2 квадратых метраў, размешчаным у аграгарадку Багушэвічы па вуліцы Кавалёнка, 49а. Гэты жылы дом знаходзіцца ва ўласнасці ААТ “Багушэвічы”. Яго будаўніцтва ў свой час вялося з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў ААТ “Белаграпрамбанк”. Запазычанасць гаспадаркі перад банкам на 18 кастрычніка складала 2325, 28 рубля.

Галіна Хадунько ў ААТ “Багушэвічы” не працуе – звольнілася па ўзгадненні бакоў яшчэ ў канцы 2019 года, яе агульны працоўны стаж у гаспадарцы складае больш 20 гадоў. Паўналетнія дзеці Ганны Дзмітрыеўны: Вольга, Фёдар, Мікіта і Максім у гаспадарцы таксама не працуюць.

Як стала вядома, дом у Багушэвічах – не адзінае жылое памяшканне, якое займае сям’я Хадунько. Па інфармацыі РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” Галіна Хадунько з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі пабудавала ў г. Беразіно двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 59,4 квадратных метра. За час выкарыстання кватэры ў яе гаспадыні ўтварылася запазычанасць па аплаце за камунальныя плацяжы ў некалькі тысяч рублёў. Істотную запазычанасць мае Галіна Дзмітрыеўна таксама і па месцы рэгістрацыі ў доме па вуліцы Кавалёнка. Для яго выкупу таксама спатрэбіцца немалая сума грошай, якіх, як бачым, сям’і не хапае нават на аплату першачарговых абавязковых плацяжоў.

Тым не менш, раённы выканаўчы камітэт у сваёй афіцыйнай адмове заяўніку Дзмітрыю Свірыдовічу раіць для вырашэння пытання аб атрыманні дазволу на выкуп дома звярнуцца яго дачцэ з пісьмовай заявай у ААТ “Багушэвічы”. Прынятае рашэнне будзе ўтрымліваць таксама тлумачэнне парадку продажу жылых дамоў, у тым ліку і грамадзянам, якія не ажыццяўляюць сваю працоўную дзейнасць у гаспадарцы.

Падрыхтаваў Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30