Падставай для ўвядзення спецаперацыі стала абвастрэнне крымінагеннай абстаноўкі, звязанае з ростам колькасці злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі.
У ходзе аперацыі будзе праводзіцца прафілактыка і спыненне правапарушэнняў, што здзяйсняюцца непаўна-летнімі, арганізацыя рэйдавых мерапрыемстваў па месцах масавага адпачынку грамадзян, наладжаны больш жорсткі кантроль за падлеткамі, за ўсёй падуліковай катэгорыяй, актывізавана работа па выяўленні бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей. Таксама будуць арганізаваны праверкі навучальных устаноў па правядзенні пазашкольнай работы, спартыўна-тэхнічных збудаванняў, гурткоў па інтарэсах для забеспячэння арганізаванага вольнага часу непаўналетніх ва ўстановах культуры ў канікулярны час. Акрамя таго, будуць правераны аб’екты гандлю ўсіх форм уласнасці па выяўленні фактаў рэалізацыі алкагольных напояў і піва непаўналетнім і г. д.
У ходзе аперацыі асаблівая ўвага будзе нададзена папярэджванню п’янства сярод падлеткаў. Таму хочацца яшчэ раз звярнуцца да юнакоў і дзяўчат. Перш, чым узяць у рукі спіртное, задумайцеся над вынікамі дадзенага ўчынку для свайго ж дабрабыту, здароўя, будучыні. Паверце, вельмі шмат разумных людзей, талентаў, няздзейсненых планаў загінула ў абдымках “зялёнага змея”. Бацькі ж, у сваю чаргу, павінны ўласным прыкладам выхоўваць у дзяцей непрыманне ў адносінах да алкаголю. Іх непасрэдны абавязак – таксама ажыццяўляць кантроль за паводзінамі сваіх дзяцей, асабліва ў вячэрні час.
Мілана ТРАПЯНОК.