Вада – радасць і бяда

Date 08.11.2022 Man
Comment 768
Вада – радасць і бяда

Адным цудоўным летнім днём Міша і Маша разам з бабуляй адправіліся ў лес у грыбы. Грыбоў было мала. І нашы грыбнікі вырашылі пайсці яшчэ далей. Крок за крокам, і трапі-лі ў даволі густыя зараснікі. Праціснуўшыся паміж дрэвамі, Міша раптам спыніўся. Побач з ім пачуўся нейкі гук.

– Бабуля! – закрычаў Міша, – што гэта можа быць?

Бабуля і Маша пачалі ўзірацца ў зямлю…

У глыбіні густой травы малюсенькая крынічка тонкім струменьчыкам выбівалася з-пад зямлі.

– Вось дзіва! Гэта крынічка! – усклікнула бабуля. Яна падышла да крыніцы і напоўніла свае далоні крыштальнай вадой. – Ах, як смачна! – сказала бабуля. – Ты, Мішанька, адкрыў сапраўдны лясны цуд!

– І праўда, цуд! – смяяліся дзеці і раз-пораз напоўнялі далонькі свежай вадой.

Напіўшыся ўдосталь, усе разам адправіліся да падножжа ўзгорка і неўзабаве апынуліся недалёка ад балота.

– Ой, бабуля! Тут зямля, як цеста, няма апоры для ног! – здзіўлена і спалохана прашаптала Маша. Яе боцік ўграз у глебе, нагу стала засмоктваць дрыгва.

– Не варушыся! – закрычаў Міша. – Замры! Не рабі рэзкіх рухаў!

Хлопчык заўважыў на зямлi доўгую палку, падняў яе і працягнуў Машы. Разам з бабуляй ён дапамог дзяўчынцы вызваліцца з балота. Атрымалася, сапраўды, як у казцы «Рэпка»: бабуля цягнула Мішу, а Міша цягнуў Машу.

– Вось табе і вада, – павучальна сказала бабуля. – Там – крыніца, а тут – бяда…

Макарый КУРЫЛА,
вучань ДУА “Бярэзінская гімназія”.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31