Сучасны селянін - "Містар Аграпрам"

Date 15.11.2022 Man
Comment 949
Сучасны селянін - "Містар Аграпрам"

Вось і прыйшло доўгачаканае восеньскае свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамыс-ловасці. У старэйшага пакалення яно нязменна асацыіруецца з вялікім і шчодрым сталом, дзе пачэснае месца займае яшчэ гарачы бохан хлеба з хрусткай скарынкай, побач месціцца гліняны збан з сырадоем і вялікая міска з жамчужным тварагом, а яшчэ разнастайныя каўбасы і таўшчэзныя кумпякі.

Аднак у сучаснага пакалення аграрыяў мэта ўжо больш маштабная - ім мала проста смачна накарміць цэлы свет, яны хочуць дыктаваць ім і новы актыўны лад сялянскага жыцця, прагнуць уносіць свае традыцыі і фарбы ў прафесійнае свята, не баяцца навацый і жадаюць заслужанай славы. Інакш чаму ў гэтых маладых, прыгожых і ўпэўненых у сабе людзях так цяжка прызнаць нашых аграрыяў?

Каб пераканацца ў гэтым, трэба абавязкова ў гэту пятніцу прыйсці на раённы конкурс "Містар Аграпрам", які адбудзецца ў раённым цэнтры культуры ў 14.00.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30