Адпачынак быў карысным

Date 22.11.2022 Man
Comment 1085
Адпачынак быў карысным

У дзятвы пасля непрацяглых асенніх канікул у разгары другая навучальная чвэрць. І хоць часу для адпачынку ў школьнікаў было не вельмі многа, значная іх частка правяла яго з карысцю, наведваючы ў гэты перыяд аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем.

Было арганізавана 6 такіх лагераў, якія функцыянавалі на базе гарадскіх школ і 4 – сельскіх. За шэсць каляндарных дзён (з 1 па 5 лістапада) аздараўленне прайшлі 182 чалавекі.

У першую чаргу гэта былі дзеці з мнагадзетных, малазабяспечаных сямей, сіроты, дзеці-інваліды, дзеці, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Для арганізацыі дзейнасці лагераў і аздараўлення ў іх школьнікаў Мінскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага Цэнтра па адараўленні і санаторна-курортным лячэнні выдзеліла амаль 5 тысяч рублёў.

Цікава і змястоўна праводзілі канікулы школьнікі ў лагерах. Тут арганізоўваліся фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, забаўляльныя і пазнавальныя праграмы, экскурсіі, гутаркі, сустрэчы і г.д.

Работа асобных лагераў насіла тэматычны характар. Так, напрыклад, члены лагера “Вясёлка” (СШ №2 г. Беразіно) ў рамках мерапрыемстваў “Бярэзіншчына памятае” наведалі выставу “Без тэрміну даўніны” аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, правялі экскурс “Бярэзіншчына ў полымі вайны”, прынялі ўдзел у віктарыне “У гонар герояў былых часоў”, у музычнай праграме “Па дарогах песні франтавой”, далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Дрэва герояў”.

А вось гадаванцы пачатковай школы №1 (лагер “Дружны”) заняткі ў вольны час накіравалі на замацаванне ведаў і практычных навыкаў па выкананні Правілаў дарожнага руху, мер пажарнай бяспекі, яны таксама паўдзельнічалі ва ўроку здароўя “Мы – супраць курэння, мы – здаровае пакаленне”. Не менш цікавым, актыўным і карысным быў адпачынак і іншых школьнікаў.

Алена ПІСЛЕВІЧ,
вядучы спецыяліст
упраўлення па аздараўленні
і санаторна-курортным лячэнні.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30