Падсас ушаноўвання лепшых работнікаў калектыву выступілі са словамі прывітання намеснік дырэктара па вытворчых пытаннях СУП “АграМАЗ” Анатоль Драздоў, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “МАЗ” па сацыяльных пытаннях, ідэалагічнай рабоце і па сельскай гаспадарцы Андрэй Зубар. Старшыня пярвічнай прафсаюзрнай арганізацыі МАЗа Віктар Антоненка, старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян, а таксама старшыня Пагосцага сельсавета Аляксандр Цыбулька.
Прагучала шмат цёплых і шчырых слоў у адрас працаўнікоў “АграМАЗа” – аднаго з самых моцных сельгаспрадыпремстваў Бярэзіншчыны.
Шмат імён было агучана ў гэты вечар, шмат грамат, падзяк і сертыфікатаў было ўручана. Не забыліся тут і пра тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння прадпрыемства, кіраваў ім мінулыя гады – кожнаму знайшлося цёплае слова і даніна павагі. Дапаўняў узнёслы настрой святочны канцэрт аўтазавадчан і казацкага ансамбля “Бацька атаман”.