На мерапрыемстве расказвалася пра спаленне вёскі Баравіно нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета споўнілася 80 гадоў трагічным падзеям.
Вядучая, загадчыца аддзела маркетынгу цантральнай раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч, расказала вучням пра падзеі ваеннага ліхалецця, напомніла пра Хатынь, а таксама вёскі, знішчаныя на Бярэзіншчыне падчас вайны батальёнам СС пад камандваннем Дзірлівангера.
Асноўнаы пасыл мерапрыемства: мы павінны помніць гісторыю, каб падобнае на нашай зямлі ніколі не паўтарылася.
Да слова, у мінулым вёску называлі Баравіна. У той жахлівы дзень тут было спалена 75 дамоў і знішчана 229 чалавек.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.