Як змагаліся з капрызамі надвор’я?

Date 12.12.2022 Man
Comment 546
Як змагаліся з капрызамі надвор’я?

Капрызы надвор’я гэтай зімы не толькі не перастаюць нас здзіўляць сваімі шчодрымі ападкамі, але і дадаюць шмат клопатаў. Так, за апошнія суткі перабоі ў электразабеспячэнні зафіксаваны ў 426 населеных пунктах краіны. У іх ухіленні было задзейнічана 432 чалавекі і 133 адзінкі тэхнікі. Аднаўленчыя работы працягваюцца. Наступствы ледзянога дажджу і снегападу больш за ўсё былі адчувальнымі на тэрыторыі Мінскай вобласці. Мы папрасілі адказных работнікаў некаторых арганізацый горада расказаць аб тым, як яны “змагаліся” з наступствамі снегападу мінулага тыдня і нядзельнага дажджу.

Начальнік ДРБУ-192 Аляксей Кніга:

- Найбольшую праблему для нас стварыў дождж, у выніку якога на гравійных і грунтовых дарогах стварылася ледзяная корка. Пад вагой аўтамабіляў яна разбураецца і машыны правальваюцца ў снег, што стварае нямала клопатаў пры руху. Таму першым чынам адправілі на такія дарогі цяжкую тэхніку для ачысткі праезнай часткі і ліквідацыі ледзяной скарынкі. На асфальтавых дарогах такога малюнка няма, не пацярплелі яны і ад галалёду, бо былі загадзя апрацаваны пясчана-саляной сумессю.

У пазаштатным рэжыме, на працягу ўсёй ночы з нядзелі на панядзелак, працавала і наша брыгада вальшчыкаў: пад цяжарам абледзянелага снегу многія дрэвы не вытрымлівалі, падалі, утвараючы завалы на праезнай частцы.

Кругласутачным аказаўся графік работы і ў прадстаўнікоў камунальнай службы, паведамілі нам з дыспетчарскай РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. На ліквідацыі наступстваў была задзейнічана ўся наяўная тэхніка прадпрыемства. Чысціліся не толькі вуліцы сельскіх населеных пунктаў (а гэтаму была нададзена асаблівая ўвага), а і горада. Тут па магчымасці стараліся аператыўна закрыць усе паступаючыя заяўкі грамадзян. Найбольш небяспечныя ўчасткі вуліц апрацоўваліся супрацьлёдавай сумессю.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31