Чаму бываюць збоі ў рабоце грамадскага транспарту?

Date 16.12.2022 Man
Comment 617
Чаму бываюць збоі ў рабоце грамадскага транспарту?

Сёння мы завіталі да дырэктара філіяла аўтамабільны парк № 22 Артура Новікава, каб пагутарыць, чаму бываюць збоі ў рабоце грамадскага транспарту, і якія шляхі вырашэння гэтай праблемы.

 

Праблемы ведаем – імкнёмся выправіць

- Так, у нас ёсць пэўныя праблемы з работай транспарту па пасажыраперавозках, як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці, - пацвердзіў дырэктар філіяла Артур Новікаў. – Галоўныя прычыны: зношанасць тэхнікі і недахоп кадраў. Бывае, што аўтобусы прыходзяць са спазненнем, але мы імкнёмся папярэдзіць людзей. Пра гэта мы інфармуем пасажыраў загадзя.

Нагадаем і нумар тэлефона – 48-5-25, па якім вы можаце ўдакладніць, калі прыязджае аўтобус у той альбо іншы населены пункт.

Кадры

- На сёння не хапае ў аўтапарку вадзіцеляў. Але гэта не толькі праблема для нашага філіяла – для ўсёй рэспублікі, - дадаў Артур Міхайлавіч.

– Кадры шукаем: даём аб’явы і ў раённай газеце, і ў сацыяльных сетках, і ў сельскіх Саветах расклейваем аб’явы. Робім усё магчымае, каб прывабіць моладзь. Мы нават прапаноўваем бясплатнае навучанне!

Імкнёмся зацікавіць і маладых спецыялістаў: прадастаўляем жыллё, даём усемагчымыя надбаўкі.

Зараз накіравалі аднаго чалавека на перападрыхтоўку на вадзіцеля.

Наш Мінаблаўтатранс напрамую працуе з каледжамі, дзе рыхтуюць вадзіцеляў аўтобусаў. Таму наладжана і прафарыентацыйная работа.

Зношанасць тэхнікі

- Злабадзённае пытанне – зношанасць транспарту для пасажыраперавозак. Таму працуем у дадзеным накірунку. Зараз прапрацоўваем пытанне набыцця аўтобуса.
Такім чынам, у самы бліжэйшы час ліквідуем спазненні аўтобусаў, адмены рэйсаў.


У тэлеграм-канале праходзіла апытанне, ці задаволены вы работай грамадскага транспарту ў Бярэзінскім раёне.

Прыняло ўдзел у апытанні 175 чалавек. З іх 23 – задаволены работай аўтапарка, 4 – задаволены толькі работай гарадскога аўтатранспарту, 48 – хацелі б, каб прыгарадныя рэйсы былі часцей, 32-м з-за зрываў рэйсаў прыходзілася мяняць планы, 11 – бываюць праблемы ў зімовы перыяд, 18 – спадзяюцца толькі на таксі, грамадскім транспартам карыстаюцца зрэдку, 21 – з’яўляюцца ўладальнікамі ўласнага аўто, 9 – заўваг да работы аўтатранспарту не выказалі.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31