Формы работы для іх былі падабраныя так, каб не прыйшлося сумаваць і, натуральна, каб веды пра бяспеку надзейна замацаваліся ў памяці. Мы прапанавалі прысутным адказаць на пытанні віктарыны, паглядзець фільм, адказаць на заданні з картак, расказаць пра важнасць у доме пажарнага апавяшчальніка. Людзям з абмежавальнымі магчымасцямі асабліва спадабалася гульня-даміно: тут трэба было не толькі ўспомніць нумары экстранных службаў, але і не разгубіцца ў падборы картак, што па логіцы адпавядаюць адна адной. Падчас гутаркі асноўная ўвага была нададзена правілам бяспечнай сустрэчы Новага года і Ражства.
Не абмінулі мы і тэму бяспекі на вадаёмах. Тут прысутныя цверда заверылі, што да вады ўзімку яны ўвогуле не падыходзяць, таму наўрад ці з імі можа здарыцца непрыемнасць на лёдзе. На памяць удзельнікам акцыі застануцца не толькі прыемныя ўражанні ад мерапрыемства, але і блакноты, буклеты, памяткі пра бяспечнае карыстанне печкамі і электрапрыборамі.