Віншаванні ад прафсаюзаў працягваюцца

Date 27.12.2022 Man
Comment 1172
Віншаванні ад прафсаюзаў працягваюцца

Прафсаюзы працягваюць традыцыйныя навагоднія віншаванні дзяцей. Вось і сёння старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Толкач наведалі з навагоднімі падарункамі і віншаваннямі сем’і, у якіх гадуюцца дзеці з асаблівасцямі ў развіцці.

У Беразіно завіталі ў сям’ю Цэдрыкаў, дзе ўручылі падарунак маленькаму Яўгенію, а ў Пагосце – хлопчыку Даніілу з сям’і Жалудкевічаў.

Госці павіншавалі з надыдзячымі святамі дзяцей і бацькоў, пажадалі ім цярпення і добрага здароўя.

У падрыхтоўцы падарачных набораў прынялі ўдзел таксама старшыні прафсаюзных пярвічак Бярэзінскага лясгаса Святлана Асланян, Бярэзінскай ЖКГ Кацярына Красоўская, Бярэзінскага ТЦСАН Наталля Бародзіч.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30