Ода сапраўднай жанчыне

Date 08.03.2023 Man
Comment 703
Ода  сапраўднай  жанчыне

У нашым раёне багата смелых, рашучых, разумных, прыгожых і элегантных жанчын, якія слывуць выдатнымі спецыялістамі, клапатлівымі матулямі, дбайнымі гаспадынямі, цікавымі майстрыхамі і займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Але ёсць сярод іх адна, чыё прозвішча мы нязменна вымаўляем з пачуццём вялікай павагі і ледзь прыхаванай белай зайздрасцю. Здагадацца няцяжка, аб кім ідзе размова. Гэта дырэктар ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Беразіно” Святлана Абрамовіч.

А нагодай усяму свету расказаць пра Святлану стаў не толькі нядаўна ўручаны нагрудны знак “Выдатнік адукацыі”, але і абвешчаны Прэзідэнтам Год міру і стварэння, які ярчэй акрэсліў яе няўрымслівы жаночы характар.

Можа, праз гэта ў яе быццам кожны дзень вырастаюць крылы за плячыма, сціраюцца зморшчыны і яна гатова зноў і зноў якасна вучыць і выхоўваць дзяцей, зараджаць пазітывам калег і бацькоў.

 

Усё пачынаецца з патрыятызму

Святлана Віктараўна лічыць сабе патрыёткай. І не толькі таму, што рашуча, гледзячы прама ў вочы апазіцыянерам, адстойвала вынікі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года, змагалася з фейкамі і рознымі правакацыямі, але і таму, што заўсёды была ўдзячнай дзяржаве за выхаванне і адукацыю, магчымасць рэалізаваць сябе.

– У мяне не такі характар, каб маўчаць на падман і падстройвацца пад кагосьці, – гаворыць яна. – Заўсёды маю свой погляд, сваё меркаванне і дзяцей вучу адстойваць сваю пазіцыю. Адстойваць яе не гучным крыкам, а сумленнай працай.

Характар у Святланы і сапраўды бойкі. Бо інакш яна ніколі не стала б дырэктарам вядучай навучальнай установы раёна!

– Я – вучаніца гэтай школы, – прызнаецца яна. – Тут пачынала сваю педагагічную дзейнасць яшчэ піянерважатай, тут дала першыя свае ўрокі і падрыхтавала сваю першую алімпійскую зборную знаўцаў рускай мовы, слава пра якіх грымела нават за мяжой. Тут у мяне другі дом, любімы мой калектыў і любімыя мае вучні.

У роднай школе працаваць заўсёды складана, бо тут цябе памятаюць яшчэ гарэзлівай дзяўчынкай. Аднак для мэтанакіраванай Святланы Віктараўны перашкод не існавала, бо кожны ўрок быў падзеяй і нікога з вучняў не пакідаў абыякавым. Напэўна таму яна хутка стала карыстацца вялікай павагай у калег, дзяцей і бацькоў, якія высока адзначалі яе багаты запас ведаў, высокую працаздольнасць, арыгінальнасць выкладання, патрабавальнасць да сябе і вучняў.

– Я памятаю, як мне было няпроста заваяваць пэўны аўтарытэт, – прызнаецца яна. – Таму імкнуся не крыўдзіць вопытных педагогаў і даваць шанц маладым. Ды і з асаблівай цеплынёй стаўлюся да нашых выпускнікоў, якія вяртаюцца да нас дыпламаванымі настаўнікамі. У мяне ў калектыве іх хапае.

 

Далей ідзе прафесіяналізм

Мацуецца патрыятызм і неабходнасць Радзіме ў Святланы на вялікім педагагічным прафесіяналізме. Яна не толькі настаўнік, на ўроках якой не засумуеш, але і сапраўдны педагог з вялікай літары.

Гэта яе вучні першымі ўславілі наш раён высокімі баламі на цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай мове, гэта на яе заняткі ў цэнтр развіцця школьнікі спяшаліся ў любое надвор’е, гэта яна стаяла ля вытокаў развіцця аздараўленчага лагера “Папараць-кветка”, гэта яна рашуча змагалася на пасадзе намесніка дырэктара школы па выхаваўчай рабоце за кожнага свайго вучня.

– Усё гэта мела свой плён для маёй нялёгкай дырэктарскай справы. Мінула ўжо больш дзесяці гадоў, як я ўзначальваю калектыў школы, – гаворыць яна, – наша ўстанова па праве лічыцца лепшай у раёне за свой сучасны і дагледжаны выгляд, выдатны склад педагогаў і поспехі вучняў. Яны паспяхова выступаюць у прадметных алімпіядах, творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, упэўнена штурмуюць прэстыжныя ВНУ.

Вучні СШ №2 – асаблівыя і адпавядаюць характару свайго дырэктара. Так, яны не баяцца цяжкасцей і ўпэўнена глядзяць у заўтрашні дзень, бо са школы выбіраюць свой шлях у прафесію. Так, ужо даўно ўпадабаны тут вучнямі педагагічныя групы, фізіка-матэматычныя і аграрныя класы.

– Мне прыемна, што нашы вучні са школы будуюць планы на сваю дарослую будучыню, – прызнаецца яна, – і знаходзяць дастойнае месца ў жыцці.

 

І пра вечны пошук

Здавалася, што ўжо трэба супакоіцца і ўзяць невялічкую перадышку. Падумаць крыху аб сабе і сваіх бабульчыных абавязках. Дачка – на ваеннай службе, падрастае ўнучка. Але не такая яна, Святлана Віктараўна! Яна ўзяла і першай наладзіла ў сваёй школе работу ваенна-патрыятычнага клуба “Фенікс”.

– Работа зроблена каласальная, але яшчэ больш неабходна зрабіць, каб выхаваць патрыёта Айчыны, – гаворыць яна. – Дзіўна мне, што ідэя знайшла вялікую падтрымку ў бацькоў. Ужо некаторыя з іх просяць уключыць у склад клуба дзяцей сярэдняга звяна і наладзіць профарыентацыйную работу па паступленні дзяцей у навучальныя установы МУС Рэспублікі Беларусь. Патрыёт жа пачынаецца з законапаслухмяных паводзінаў!

Шчыра пераканана, што на гэтым Святлана Віктараўна зноў не спыніцца. Вось толькі што яна прыдумае на гэты раз, для мяне і ўсіх яе калег – вялікая загадка. Аднак, якой бы не была гэта ідэя, яна абавязкова будзе цікавай і карыснай нашаму грамадству, як і бясконцае гарэнне і пазітыў Святланы Віктараўны.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31