Наталля Барысёнак – ганаровы ветэран вытворчасці

Date 03.03.2023 Man
Comment 367
Наталля Барысёнак – ганаровы ветэран вытворчасці

Наталля Барысёнак працуе апаратчыкам па перагонцы і рэктыфікацыі спірту. На ўчастак вытворчасці спірту (г. Беразіно) вытворчага цэха №8 (г.п.Урэчча) ААТ “МІНСК КРЫШТАЛЬ” – упраўляючая кампанія холдынга “МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП” жанчына ўладкавалася 36 гадоў таму назад.

Цяпер яна носіць званне Ганаровага ветэрана вытворчасці. І добра памятае свае першыя працоўныя дні.

- Я закончыла вучобу ў Магілёўскім вучылішчы хімікаў, - гаворыць Наталля Эдуардаўна. – Гэта было так даўно... За час работы на Бярэзінскім спіртзаводзе пабывала на ўсіх рабочых пасадах, таму вытворчыя працэсы ведаю дасканала. Апошнія два дзесяцігоддзі працую апаратчыкам па перагонцы і рэктыфікацыі спірту.

Я даражу нашым згуртаваным калектывам, добрымі адносінамі паміж людзьмі. Ведаю, што нашы мужчыны парадуюць нас святочным канцэртам пад акампанемент Тамары Дземяшкевіч. А яшчэ добра памятаю гучныя галасістыя выступленні некалі створанай на спіртзаводзе вакальнай групы “Крышталінка”.

Святочны настрой адчуваецца з першых вясновых дзён. Але я буду самай шчаслівай, калі дачакаюся ўнукаў. У мяне дзве дарослыя дачушкі. Настасся працуе ў Бярэзінскай школе мастацтваў, а малодшая Алена – загадчыкам Лешніцкага ФАПа. Яе сёлета нават па СТБ паказвалі!

Дзень 8 Сакавіка мы абавязкова сустрэнем з букетамі любімых цюльпанаў.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31