– На гэтай пасаде я пакуль толькі 6 месяцаў, – гаворыць яна, – а дагэтуль маладым спецыялістам трапіла ў аграгарадок Уша, ва Ушанскае лясніцтва. Там працавала майстрам лесу. Пасля рабочага дня садзілася ў аўтобус і ехала дадому, у горад Барысаў, я адтуль родам.
Веды Кацярына набывала падчас вучобы ў Полацкім лясным каледжы па спецыяльнасці “Лясная гаспадарка”, а потым непасрэдна на сваім працоўным месцы.
– А сілы набіраюся дома, у час адпачынку. Там штодзеньчакае матуля. Вось і на свята 8 Сакавіка, ведаю, у нас будзе святочны матулін торцік, зроблены з любоўю.
– Я вельмі ўдзячная, – дадае дзяўчына, – сваім калегам па працы: майстрам лесу Мікалаю Болцікаву і Аляксандру Васілевічу, а таксама ляснічаму Высакагорскага лясніцтва Аляксандру Галузу, бо яны заўсёды падкажуць, дапамогуць разабрацца, калі што патрэбна. Канечне, пасада памочніка ляснічага патрабуе больш адказнасці і ўвагі, дакладнасці. І я стараюся.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.