Акрамя таго, Уладзімір Нікіфаравіч – воін-інтэрнацыяналіст, служыў у Афганістане:
– Наш полк стаяў у кішлаку Руха, у Панджшэрскай даліне, якая размешчана ля горнай сістэмы Гіндукуш — у 120 км ад афганскай сталіцы Кабула. Гэта адна з самых шматлікіх гарачых кропак Афгана, што назаўжды застанецца ў памяці...
У калектыве дарожнай арганізацыі Уладзімір Ахманюк заслужана карыстаецца аўтарытэтам і павагай. Неаднаразова з нагоды прафесійнага свята - Дня аўтамабіліста і дарожніка – ён быў адзначаны за сваю адказную працу граматамі адміністрацыі і Мінскаблдарбуда, а цяпер яго фотаздымак будзе ўпрыгожваць раённую Дошку Гонару.
Алены ГРОМАВА.
Фота аўтара.