Без “дзядзькі Васі” аніяк!

Date 09.03.2023 Man
Comment 516
Без “дзядзькі Васі” аніяк!

Сёння наўрад ці хто ўзгадае, хто першым у калектыве назваў гэтага мужчыну па-хатняму “дзядзькам Васілём”, але зараз менавіта так завуць паміж сабой будаўнікі ПМК-182 свайго калегу Васіля Сахончыка.

Прычым, вымаўляюць гэта з павагай за яго вялікі жыццёвы і працоўны вопыт, за тое, што ў гэтага чалавека засёды можна атрымаць патрэбную параду, параіцца, а пры неабходнасці ён заўсёды прыйдзе на выручку.

Сапраўды, Васіль Вячаслававіч у дачэрнім будаўнічым унітарным прадпрыемстве “ПМК-182” чалавек аўтарытэтны, непараўзыйдзены сталяр і цясляр, адзін з ветэранаў калектыву, акладней – яго старажыл. Сёлетні год для Васіля Сахончыка пазначаны дзвюма важкімі датамі. Па-першае, спаўняецца 45 год, як ён уладкаваўся сюды на працу і, па-другое, яму спаўняецца 63 гады – час, калі наступае пара выхаду на заслужаны адпачынак. Толькі наўрад ці адпусцяць яго на пенсію, бо як жа абыйсціся ў калектыве без дзядзькі Васі?

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31