– Сацыяльным работнікам зрабілася па закліку душы і сэрца, – прызнаецца Святлана Васільеўна. – У мяне была старэнькая мама, даглядала яе. З цягам часу прыйшло разуменне таго, што даглядаць старых людзей – занятак мне па душы, хацелася дапамагаць нямоглым, таму, калі ў 2000-м годзе з’явілася вакансія сацработніка, адразу згадзілася яе заняць.
Зараз Святлана Васільеўна абслугоўвае 8 чалавек, сярод іх нават адна сямейная пара – старыя дзядуля і бабуля. Завітваць да кожнага даводзіцца па два-тры разы на тыдзень. А вось была бабуля-інвалід, ляжачая, даводзілася штодня, акрамя выхадных, карміць з лыжачкі.
- Я люблю сваю работу, мне падабаецца размаўляць са старымі людзьмі, гэта маё прызванне.