Менавіта яны абодва з’яўляюцца асноўнымі фігурамі ў час правядзення гэтых адказных кампаній. Але саперніцтва гэтае ніякім чынам не ўплывае на іх сяброўскія партнёрскія ўзаемаадносіны. А вось у працы прыносіць толькі станоўчыя дывідэнды абодвум, гучнае імя і пашану.
– Плошча сельгасугоддзяў у нас вялікая, ёсць дзе развярнуцца, – расказвае Аляксандр Васільевіч, – таму мой энерганасычаны трактар МТЗ-3522 заўсёды запатрабаваны, як і я сам. Не паспееш дастаць з глебы плугі ці адчапіць пасяўны агрэгат, як наступае касавіца. А там і зялёную масу даводзіцца адвозіць, і на трамбоўцы пазавіхацца.
Калі ж надыходзіць жніво і пачынаюць вызваляцца ўбраныя ўчасткі, зноў станаўлюся аратым, бо нельга, каб гуляла дарэмна зямелька. Яе шанаваць патрэбна.