– Але першыя выезды на поле я распачаў, – усміхаецца Аляксандр Аляксандравіч. – Пакуль што толькі арганіку раскідваў, аднак мой МТЗ-3522 гатоў хоць сёння працаваць пад поўную нагрузку. Ды і я таксама.
Нягледзячы на свой пенсійны ўзрост, мужчына не збіраецца на пакой. Трэба, гаворыць, як мінімум яшчэ два гадкі адпрацаваць, каб атрымалася роўна 45 гадоў стажу. Ды і як без справы заставацца? Відаць, сілы дае гаспадару сталёвага каня сама зямелька-маці, якая любіць працаві-тых людзей і дорыць ім сваё ўдзячнае цяпло.