Галоўны жывёлавод гаспадаркі

Date 10.03.2023 Man
Comment 1036
Галоўны жывёлавод гаспадаркі

Менавіта так можна сказаць пра галоўнага заатэхніка ААТ “Уша” Зою Бусел.

Вось ужо каторы год займае яна гэтую пасаду і клапоціцца не толькі пра вялікае малако, рост пры-баўленняў у вазе буйной рагатай жывёлы, але не ў меншай ступені і пра забяспечанасць статка кармамі, захоўванне тэхналогіі ўтрымання і кармлення жывёлы, у цэлым – пра мікраклімат сярод занятых у галіне работнікаў.

– Мне пашанцавала, што я працую іменна ва “Ушы”, – дзеліцца меркаваннямі Зоя Эдуардаўна, – бо людзі тут надзвычай працавітыя, адказныя і дружалюбныя.

А ў такой кампаніі любыя справы вырашаць намнога лягчэй.

Дададзім, што па выніках 2022 года сельгаспрадпрыемства па росце валавых надояў малака да 2021 года аказалася на другім месцы ў раёне.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30