Утульнасць нараджае парадак

Date 10.03.2023 Man
Comment 455
Утульнасць нараджае парадак

Сапраўды, кожны з нас любіць наш невялікі горад за яго ўтульнасць і прыгажосць. Толькі вось далёка не кожны імкнецца падтрымліваць іх на належным узроўні.

А вось для Аляксея Булойчыка клопат аб чысціні і парадку з’яўляецца справай асабістага гонару і нават прафесіяй, бо працуе малады чалавек трактарыстам у раённым камунальным унітарным прадпрыемстве “Бярэзінская жыллёва-камунальная гаспадарка”. Працуе, відаць, добра, калі калектыў вылучыў яго кандыдатуру, як аднаго з лепшых, для занясення на раённую Дошку гонару.

Паўсюдна дзень пры дні адпраў-ляецца Аляксей Сяргеевіч на сваім МТЗ, каб узімку ўбіраць снег, пасыпаць вуліцы і тратуары для зручнасці пешаходаў, летам яго можна пабачыць занятым на падмяценні вуліц, дастаўцы грузаў, задзейнічаным на зборы смецця. Так, пакуль ад нашай дзейнасці будуць заставацца смецце або бруд, маладому механізатару, як і ўсім камунальнікам, сядзець без справы не давядзецца.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31