Прычым, вымаўляюць гэта з павагай за яго вялікі жыццёвы і працоўны вопыт, за тое, што ў гэтага чалавека заўсёды можна атрымаць патрэбную параду, параіцца, а пры неабходнасці ён заўсёды прыйдзе на выручку.
Сапраўды, Васіль Вячаслававіч у даччыным будаўнічым унітарным прадпрыемстве “ПМК-182” чалавек аўтарытэтны, непераўзыдзены сталяр і цясляр, адзін з ветэранаў калектыву, дакладней – яго старажыл. Сёлетні год для Васіля Сахончыка пазначаны дзвюма важкімі датамі. Па-першае, спаўняецца 45 гадоў, як ён улад-каваўся сюды на працу і, па-другое, яму спаўняецца 63 гады – час, калі наступае пара выхаду на заслужаны адпачынак. Толькі наўрад ці адпусцяць яго на пенсію, бо як жа абысціся ў калектыве без «дзядзькі Васіля»?