Спачатку – армія, служыў у Запаляр’і ў ваенна-паветраных сілах, быў там вадзіцелем. Потым вярнуўся на малую радзіму, працаваў у сельскай гаспадарцы. Калгасу імя ХХ з’езда КПСС аддаў 13 гадоў, потым шчыраваў 14 гадоў у МГП “Кастрычнік”. Літаральна ўсё жыццё – за ру-лём.
Цяпер ужо восьмы год працуе ў аўтапарку №22. Пад началам – два “МАЗы”. Зараз тралам дастаўляе ў Бобр пакеты драўніны з Бярэзінскага лясгаса, а ў гарачую пару пасяўной і ўборачнай, а таксама летам даводзіцца актыўна дапамагаць сельскім гаспадаркам: то адвозіць кукурузу на сілас, то пясок на будаўніцтва, спраў заўсёды хапае.
Дзеці ў сям’і Уладзіміра Баразны такія ж працавітыя, як і тата: дачка – педагог у Мінску, сын таксама ў сталі-цы – у транспартна-лагістычнай кампаніі.
Сам жа Уладзімір Баразна на Дошку гонару патрапіў упершыню.