З чыстага аркуша

Date 10.03.2023 Man
Comment 519
З чыстага аркуша

Больш за 40 гадоў складае працоўны стаж Тамары Красоўскай. І ўвесь гэты час яе рабочым месцам з’яўляецца адзін і той жа калектыў – архітэктура раённага ўнітарнага прадпрыемства “Бярэзінскае праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро”.

Сапраўды, зайздроснае пастаянства. А таму, зразумелая справа, са сваімі абавязкамі Тамара Рыгораўна спраўляецца заўсёды на “выдатна” і якасна. Работа ў яе творчая і непаўторная, бо яна стварае праекты будучых жылых дамоў (у сваёй большасці для індывідуальных забудоўшчыкаў, якія жадаюць, каб іх дамы былі не толькі ўтульнымі, але і насілі індывідуальны характар), а таксама для ўзвядзення вытворчых будынкаў, для правядзення іх рамонту. Займаецца Тамара Рыгораўна і стварэннем праектаў для падвядзення і ўстаноўкі жыхарам прыватнага сектара водаправода і газу. І хоць гэты занятак патрабуе менш творчасці, падыходзіць да яго спецыяліст не менш адказна.

Нярэдка сярод людзей можна па-чуць фразу (ды і мы яе сабе іншы раз гаворым) аб тым, што наступны дзень яны пачнуць з чыстага аркуша.

Дык вось, Тамара Красоўская ўжо неаднойчы пачынала свой чарговы дзень з чыстага аркуша паперы, на якім неўзабаве, дзякуючы яе прафесіяналізму і фантазіі, узнікаў чарговы праект будучай новабудоўлі, дзе пасяляюцца цяпло, шчасце і ўтульнасць.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Усё жыццё – за рулём У будаўнічых кулуарах »
« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31