А як становіцца добра на душы, калі бачым, як на месцы былога катлавана, быццам на дражджах, вырастае новы гмах!
Але шмат з таго, што адбываецца ў гэты час за кулісамі будоўлі, у яе кулуарах, нам невядома, ды і, шчыра кажучы, нецікава.
А страсцей і праблем там шмат – ад выбару праекта, стварэння каштарыснай дакументацыі, пошука падрадчыка, да набыцця неабходных будматэрыялаў, своечасовай аплаты за іх, кантролю за тэмпамі работ, іх якасцю і адпаведнасці каштарысу…
І ў цэнтры ўсяго гэтага працэсу не так шмат людзей. У іх ліку і дырэктар камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Бярэзінскага раёна” Ірына Саскавец, якая ўвасабляе сабой фірму-падрадчыка. Дасканалае веданне ўсіх тонкасцей будаўнічай справы (была кіраўніком ПМК-182), прабіўны і няўрымслівы характар, веданне чалавечай псіхалогіі вельмі дапамагаюць Ірыне Аляксандраўне вырашаць многія праблемы і выходзіць у іх пераможцай. Многія, вельмі многія аб’екты Бярэзіншчыны прайшлі праз яе рукі і сэрца, праз нябачныя нам кулуары будоўлі.