Газета – для падпісчыкаў, падпісчыкі – пра газету

Date 17.03.2023 Man
Comment 620
Газета – для падпісчыкаў, падпісчыкі – пра газету

У рамках правядзення падпісной кампаніі на перыядычныя выданні, супрацоўнікі газеты “Бярэзінская панарама” сумесная з работнікамі пошты правялі Дзень падпісчыка. Некаторыя з прыхільнікаў нашага выдання не толькі ахвотна афармлялі падпіску (у тым ліку і на квартал), але і дзяліліся сваімі ўражаннямі і думкамі наконт нашага выдання.

Вось пра што нам расказалі некаторыя з удзельнікаў Дня падпісчыка:

 

Зульфія Галуза:

– Імя ў мяне, сапраўды, не беларускае, я – з Расіі. На Бярэзіншчыну прыехала, калі мне было тры гады, так што пастаянны жыхар горада. Газету выпісваю каля дзесяці гадоў. Шмат цікавага там друкуецца. Стараюся выпісвацьштомесяц. Але вось у сакавіку прапусціла. Таму сёння, не чакаючы апошняга дня, вырагшлыла аформіць падпіску на “Панараму”. Няхай яна і надалей застаецца нашай сямейнай гаетай.

 

Ларыса Сахончык:

– У Беразіно прыехала па справах, вырашыла і палдпіску аформіць на раёнку. Жыву ў вёсцы Пчэлінск. Ёсць такая невялічкая вёсачка. Нягледзячы на тое, што жыве там няшмат людзей, “Бярэзінскую панараму” чытаюць амаль усе. Газеты цікавая і нам падабаецца. Ды і як жа нам, пажылым людзям, без звестак аб тым, што адбываецца навокал?!

 

Алена Грышкавец:

– Раёнку заўсёды выпісваю адаразу на паўгоддзе. Сяброўству з ёй не здраджваю ужо шмат гадоў. Прыемна, што газета ў апошні час стала больш цікавай і змястоўнай. Што больш падабаецца? Матэрыялы пра людзей і пра гісторыю роднага краю. Шмат цікавых звестак пазнаю нават пра вяомыя, завалася б, рэчы. Дзякуй журналістам за іх працу!

 

Мікалай Пінчук:

– На Бярэзіншчыну прыехаў у маі 1993 года. Родам з Маладзечанскага раёна. Даводілася яшчэ ў маадыя гады пабываць у Прыбалтыцы. А ў час службы ў арміі трапіў ажно на будаўнічтва Байкала-Амурскай магістралі. Карацей кажучы, свет пабачыў. Араз жыву ў вёсцы Кукарава. Ціхі лясісты куточак. Вельмі падабаецца, як і Бярэзіншчына  цэлым. Ну і ці ж можна абыходзіцца без мясцовых навін? Вядома ж, не. Газетай і яе зместам задаволены, думаю, не адзін я. Новых ужалых знаходак і матэрыялаў яе стваральнікам!

Міхаіл Маркоўскі:

 

– Працую настаўнікам у Пагосце. Шмат інфармацыі атрымліваю з многіх інфармацыйных крыніц, сябрую таксама з інтэрнетам і сацыяльнымі сеткамі. Але старой традыцыі выпісваць раённую газету не кідаю. Ёсць у ёй штосьці непаўторнае і ніякія электронныя варыянты не змогуць замяніць (ва ўсякім выпадку асабіста для мяне) папяровы варыянт. Акрамя інфармацыі пра падзеі ў нашым раёне чытаю з цікавасцю і віншаванні. Ды і сам не раз карыстаўся паслугамі рэдакцыі, каб выказаць словы віншаванняў сваім блізкім. Раённая газеты- рэч патрэбная і неабходная. Жыць без яе, лічу, будзе не так цікава. Таму жадаю ёй доўгіх і гадоў творчасці і росквіту.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Пазначыць пад

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Сакавік 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31