Не забываем пра “сонечных дзетак” 

Date 18.03.2023 Man
Comment 680
Не забываем пра “сонечных дзетак” 

21 сакавіка сёлета прыпадае на аўторак. А менавіта гэтая дата пазначана ў календары як Сусветны дзень людзей з сіндромам Дауна. Менавіта для дзетак, якія маюць такое захворванне, і іх бацькоў, сёння ў раённым цэнтры рамёстваў была арганізавана цікавая сустрэча. У праграму мерапрыемства ўвайшло наведанне кантактнага заапарка “Рабятам пра зверанят” і выставы керамічных вырабаў майстроў з 12 краін свету, а таксама знаёмства з раённым музеем драўлянай лыжкі. Прыемных ураджанняў і цікавай інфармацыі было так многа, што і самі дарослыя былі ў захапленні ад убачанага і пачутага.

Прынялі ўдзел таксама ў майстар-класе “Майструем падарунак матулі”, дзе пад кіраўніцтвам спецыялістаў дзеці стваралі для сваіх матуль бранзалеты з бусінак і шнуркоў. Атрымівася гэта даволі паспяхова, а вырабы зачароўвалі сваёй прыгажосцю і фантазіяй.

Не менш цікава прайшла і другая частка сустрэчы, якую яе арганізатары наладзілі за агульным сталом з чаем і салодкімі пачастункамі, частку якіх яшчэ раней, дома, разам з дарослымі, прыгатавалі юныя кулінары. Сакрэтамі выхавання “сонечных дзетак” дзяліліся іх маці. А Святлана Жураўлёва расказвала пра тое, што дзякуючы арганізацыі “Дзеці Беларусі” яна была прызнана жанчынай года-2021 ў намінацыі “Сэрца аддаю людзям” і была ўдзельніцай другога Усебеларускага форуму матуль.

Работнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абсугоўвання насельніцтва расказвалі аб формах работы з такой групай дзяцей і магчымасцях іх сацыялізацыі ў грамадстве. Да больш цеснага супрацўніцтва запрашала прысутных дырэктар раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Драніца, якая да таго ж не так даўно стала і лідарам Беларускага саюза жанчын на Бярэзіншчыне.

У завяршэнні мерапрыемства яго яшчэ адзін госць, спецыяліст па сацяльнай рабоце дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”, якое аказвае замежную бязвыплатную спонсарскую дапамогу, Ніна Нікіпаронак выдала ўсім удзельнікам сустрэчы падарункі ў выглядзе харочых набораў. А затым, канечне ж, быў агульны фотаздымак на памяць.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2025 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31